Лукашэнка пусціў прэзідэнцкую ракету! Сатырычнае шоу


Падчас візіту на касмадром «Восточный» Пуцін не даў Лукашэнку нічога паказваць, затое пусціў яго ў сваю ракету. І дарма. «Хай так TV» раскрыў, што насамрэч адбылося на касмадроме.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй абмеркавалі апошнія навіны Беларусі і Расеі, а Дзяніс Дудзінскі прадэманстраваў Рыгору Азаронку, як зрабіць хвацкі рэпартаж пра Украіну.

  • Лукашэнку не ўзялі ў касманаўты
  • Дудзінскі паказаў Азаронку, як рабіць рэпартажы
  • Выстава беларускіх падпольных мастакоў «Калі сонца нізка, цені доўгія»
  • Расейскія марадзёры скралі боршчавы набор у жывёліны!
  • Расейскія гаспадыні вучацца рабіць запяканку з недаедкаў
  • Суровы расейскі сухпай
  • Хіт-парад мэмаў пра Лукашэнку
  • Чым пагражае Лукашэнку ягоны шпіц Умка
  • Ваенком Краснаярскага краю пераплюнуў ваенкома Гомельскай вобласці
  • ЧынЧын пра пошласць. Увага! 32+!
  • Князь Ігар станцаваў баявы танец з гомельскім АМАПам
  • Змагары заблыталі таварыша маёра
  • Песня пра Зяленскага, Арэстовіча і Кіма

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Bill Jelen / unsplash; president.gov.by