Звольнены з БелАЗу інжынер не спыняе барацьбы


29 лістапада ва ўсёй нашай краіне адбываўся мірны Марш суседзяў. Выходзілі раёны і ў Жодзіне. Сярод удзельнікаў маршу быў Станіслаў Рэпкін, цяпер ужо былы інжынер БелАЗу.

«Мы сустрэліся з хлопцамі каля банку. Прайшліся па вуліцы, спыніліся ля прыступак літаральна на 10-15 хвілінаў, пагутарылі. Ніякіх воклічаў, ніякіх сцягоў, нічога падобнага не было».

Раптам пачаўся хапун, людзей забіралі без разбору. Сілавікі затрымалі амаль усіх хлопцаў, а таксама дзяўчат, якія кінуліся за імі, каб даведацца, што здарылася. Схапілі і нашага героя.

Мaю прaвa
Улады пужаюць беларусаў тэрактамі
2021.01.15 19:05

Праз 72 гадзіны Станіслава Рэпкіна выпусцілі з пратаколам, складзеным паводле народнага артыкулу – 23.34 КаАП. 3 снежня хлопец выйшаў на працу – на БелАЗ.

«Праз гэтую адсутнасць мяне пакаралі пазбаўленнем выплатаў за бесперапынны працоўны стаж, дэпрэміявалі за лістапад на 100 адсоткаў, пазбавілі матэрыяльнае дапамогі за адпачынак і гэтак званых паўгадавых за агульны вынік працы за год. Агулам гэта склала каля траціны заробку. Магчыма, і больш».

Гэтую вымову наш герой пастанавіў абскардзіць, таму звярнуўся ў заводскую канцылярыю па копію пастановы.

«Працоўная змена пачынаецца а 07:30. Я зайшоў у канцылярыю недзе каля 07:28. Там падаў дакументы. У сваім працоўным кабінеце я быў а 07:37».

Вось за гэтыя 7 хвілінаў адсутнасці на працоўным месцы Станіславу Рэпкіну выпісалі другую вымову.

«У рэшце рэшт мяне звольнілі паводле артыкулу. 13 студзеня 2021 года, – кажа былы інжынер вытворчага гіганту. – Звольнены за невыкананне без важкіх прычынаў працоўных абавязкаў. Як працаўнік, у якога ёсць непагашаныя дысцыплінарныя спагнанні. Артыкул 42.6 Працоўнага кодэксу РБ».

Мaю прaвa
У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей
2021.04.09 20:05

Бараніць свае правы Станіслаў Рэпкін пайшоў у суд. Агулам адбылося сем судовых паседжанняў, пасля пятага прадстаўнікі БелАЗу зразумелі, што прайграюць суд, і прапанавалі Станіславу міравое пагадненне. З прадпрыемства хлопцу пазванілі толькі праз месяц, за пару дзён да аднаўлення суда.

«Занатавалі мае ўмовы – што я магу разгледзець кампенсацыю замест аднаўлення на працы і адмовіцца ад маральнае школы, калі мы пойдзем на міравое пагадненне».

Толькі на судзе Станіслаў даведаўся, што ягоных умоваў замірэння не прынялі.

Суддзя ж палічыў дзеянні БелАЗу законнымі. Наш герой бачыць у гэтым адную прычыну.

«Папросту 25 сакавіка мінула, і людзі, сілавікі, суддзі разняволіліся».

Мaю прaвa
«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі
2021.02.05 19:05

Ігар Комлік, рэгіянальны прадстаўнік прафсаюзу РЭП, у такіх выпадках раіць звяртацца па дапамогу ў незалежныя прафсаюзы і несці пазоў у суд.

«Прайсці гэтую лесвіцу трэба. Таму што ўсё ж такі ў судовай сістэме ёсць асобы, якія прафесійна ставяцца да свайго абавязку, і можна знайсці абарону. Ну, а калі не… Гэта пакажа карціну таго, што цяпер адбываецца, і зробіць зачын на тое, што ў рэшце рэшт справа будзе перагледжаная, калі ў краіне будзе адноўленая прававая сістэма».

Рэальную прычыну звальнення Станіслаў Рэпкін, былы інжынер БелАЗу, бачыць у сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

«Я збіраў подпісы ў абарону пацярпелых працаўнікоў БелАЗу. Таксама мяне затрымлівалі паводле артыкулу 23.34. Таму за мною быў кантроль. Ну, адпаведна, БелАЗ пастанавіў пазбавіцца ад непажаданага працаўніка».

Мaю прaвa
Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай
2021.03.12 19:05

Калі раней Станіслаў хацеў аднавіцца на працы, то цяпер жадае проста дамагчыся справядлівасці.

«Хаджу на сумоўі, спрабую ўладкавацца ў жыцці. Але не забываюся на гэтую сітуацыю, усё роўна буду падаваць на абскарджанне ў суды».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Пракуроры зацікавіліся моўнымі курсамі
  • Адмыслоўца – пра нацменшасці ў Беларусі
  • Аднаго сына пакаралі смерцю, другога – забралі з вуліцы

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.