Як тонуць беларускія прадпрыемствы


У Беларусі назіраецца нейкі эканамічны рост. Наменклатура цешыцца, а міжнародныя арганізацыі ўпарта працягваюць прагназаваць Беларусі сёлета рэцэсію. Чаму гэтак адбываецца? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Міжнародны валютны фонд дае прагнозы як для ўсяго свету, гэтак і для асобных краінаў. Ёсць там прагноз і для Беларусі. Што ж там нам ад іх чакаць паводле версіяў МВФ?Распавядае эканаміст Сяргей Чалы:

З кастрычніка мінулага года іхныя погляды на беларускую эканоміку радыкальна змяніліся. З даволі сур’ёзнага росту – 2,2 %, які яны прагназавалі яшчэ ў кастрычніку, цяпер яны прагназуюць ужо спад невялікі – праўда, мінус 0,4 %.[…]. Я рэгулярна люблю глядзець нацбанкаўскія справаздачы, прысвечаныя агляду эканамічнае кан’юнктуры. І вось там відаць, што станоўчая дынаміка назіраецца толькі ў прамысловасці».

Гэта значыць, што той эканамічны рост, які ў Беларусі працягваецца тры месяцы запар, не проста аднаўленчы. Ён даволі вузкі, засяроджаны толькі ў прамысловасці.

«Яшчэ адным, на самай справе, сведчаннем таго, што той аднаўленчы эканамічны рост не валодае дастатковаю якасцю, зʼяўляюцца звесткі ў колькасці рэгістрацыяў новых бізнесаў. Гэткая інтэгральная характарыстыка датычна справавога клімату. Дык і там тэндэнцыі негатыўныя. Ужо год, 12 месяцаў запар, бізнесы больш закрываюцца, чым адкрываюцца», – дадае эксперт.

Цяпер усе прадпрыемствы, не стратэгічныя патэнцыйна, могуць стацца абʼектам куплі-продажу, або ў дачыненні іх могуць распачаць працэдуру эканамічнае нястатнасці.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • як нефіксаваны курс долара ратуе гаспадарку;
  • як дзяржава «ратуе» «патрэбныя прадпрыемствы».

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum, MOHAMED ABD EL GHANY / Reuters / Forum, freepik.com

Belsat.eu