Якой можа быць Канстытуцыя новай Беларусі?


Прэзідэнцкай рэспублікі больш не будзе. На гэта разлічваюць аўтары праекту новай Канстытуцыі.

Якой павінны быць галоўны закон у новай дэмакратычнай Беларусі? У эфіры «Размовы» Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з публіцыстам Вадзімам Казначэевым праект новай Канстытуцыі, якую прапанавалі паплечнікі Святланы Ціханоўскай. Па словах субяседніка Віталя Цыганкова, праца над праектам вялася вельмі сур’ёзная і аналіз зроблены на некалькіх узроўнях.

«Не павінна быць прыгожых дэкларацыяў нейкіх, якія добрага гучаць. Трэба абавязкова глядзець, якія прававыя наступствы з іх вынікаюць», – выказаўся Вадзім Казначэеў.

Пра найбольш спрэчныя моманты ў праекце і пра тое, як яго плануюць прымаць – у «Размове» Віталя Цыганкова з Вадзімам Казначэевым.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Euroradio