Якая роля беларускай дыяспары ў барацьбе за дэмакратыю?


Якая роля беларускай дыяспары ў справе змагання за дэмакратыю і – што цяпер зноў становіцца звыш актуальным – у захаванні суверэнітэту Беларусі? Наколькі шмат беларусаў за мяжой прымае ўдзел у палітычным жыцці і ці можа дыяспара рэальна ўплываць на палітыку тых краінаў, дзе яна пражывае?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» з Віталём Цыганковым абмяркоўваў старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) Мікола Пачкаеў.

Пэўныя думкі, выказаныя Міколам Пачкаевым у часе «Размовы»:

  • Дыяспара спрабавала рыхтаваць кадры для новай Беларусі
  • Трэба, каб вялікая колькасць моладзі, якая апынулася на Захадзе, атрымлівала добрую адукацыю
  • Ёсць шмат праблемаў у канцэпцыі ўраду ў выгнанні
  • Рада БНР падтрымлівае штаб Ціханоўскай

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».