Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку

«Хакер у інвалідным вазку» Максім Сямашка здзейсніў адну са сваіх мараў: набыў кватэру ў Менску. Дапамагла яму ў гэтым чуццё на курс біткойна. А яшчэ ён беларускамоўны. Здавалася б, навошта праграмісту беларуская мова?

Максім Сямашка – беларускамоўны праграміст. Яго яшчэ называюць хакерам у інвалідным вазку, бо ён сапраўды мае інваліднасць і сапраўды свайго часу займаўся шахрайствам. Але кватэру ён набыў цалкам легальна, дзякуючы скокам курсу біткойна. Максім правільна прадказваў, колькі будзе каштаваць гэтая валюта. І неаднойчы, у чым можна пераканацца, паглядзеўшы праграму.

Максім вучыўся ў школе, дзе выкладалі па-беларуску. Пазней, калі ў працы камунікаваў з замежнікамі, перайшоў на расейскую мову. Цяпер ён зноўку беларускамоўны, хоць даецца гэта няпроста.

Максім распавядзе пра біткойн, ці можна прадказаць яго курс, падзеліцца, чаму лічыць яго золатам ХХІІ стагоддзя, а таксама патлумачыць, чаму варта пераходзіць на беларускую мову, і дасць параду, як гэта можна зрабіць.

У граматычнай частцы разбіраем, што трэба рабіць з маскай – апранаць, надзяваць ці адзяваць. Таксама пагаворым, адкуль бяруцца пары кшталту масачны – маскавы, нармальны – нармалёвы, металічны – металёвы.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Што рабіць з тымі, хто на баку Лукашэнкі, і як прымірыць беларусаў

Акторка-купалаўка: Здацца цяпер – значыць кінуць людзей у турме на волю лёсу

Намінант Нобэлеўскай прэміі міру – аб пратэстах у Беларусі

Лайфхакі, каб не падаць духам у Беларусі

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву