14 прафесійных рэйтынгавых баёў MMA у Менску


MMA, або змяшаныя баявыя майстэрствы ізноў вяртаюцца на экраны «Белсату». Калі ў мінулым матэрыяле баі на рынгу праходзілі на даху аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы, пад адкрытым небам, то цяпер клетку актагона ўсталявалі ў больш звыклых умовах, адпаведна надвор’ю. Аднак сечыва спартоўцаў па-ранейшаму чакаецца суперцікавае.

Антон Рыбчонак, матчмэйкер Лігі NFG:

«Вы ўжо прысутнічалі ў нас на адным турніры, ён быў сярэдняга ўзроўню, цяпер мы вырашылі зрабіць цікавей. Прывезлі хлопцаў з Азіі: Іран, Кыргызстан, Казахстан, і мы вырашылі паспрабаваць іх усіх пабіць».

Гледачы, якія наведалі падзею ў межах галоўнага беларускага прамоўшну «Новае байцоўскае пакаленне», не прагадалі ды жыўцом паназіралі за 14 прафесійнымі рэйтынгавымі баямі MMA.

Ужо стала традыцыяй праводзіць Гран-пры ў межах аднаго вечара. Некаторыя спартоўцы заходзілі ў актагон двойчы, перамагалі датэрмінова, а наймацнейшых выяўляла чацвёрка беларусаў у вагавой катэгорыі да 66 кілаграмаў.

Андрэй Жукоўскі, удзельнік турніру «NEW FIGHTING GENERATION»:

«Супернік чапляўся вельмі добра, а так у цэлым нічым не здзівіў. Я думаў, што бой скончыцца крыху раней, пасля некалькіх маіх удараў, якія дакладна трапілі, аднак прыйшлося папацець».

Вікторыя гэтым разам дасталася Рустаму Махамаду, які ў фінале болевым прыёмам перамог Руслана Сагайдака і стаў уладальнікам Гран-пры:

«Супернік – малайчына, было вельмі цяжка яго кантраляваць, пастаянна круціўся. Ён аддаў руку, я скарыстаўся магчымасцю і зрабіў болевы прыём».

Уладальнікам часовага пояса байцоўскага прамоўшну ў вазе да 77 кілаграмаў стаў госць з Афганістану Абдул Самі Файзі, які ў вырашальным баі адолеў нашага Яўгена Кацара. Наперадзе – новыя выклікі і новыя баі, справаздачы з якіх, безумоўна будуць у эфіры нашага каналу.

Дзмітрый Сухановіч belsat.eu