Як раздзялілі беларусаў СССР і сацыялістычная Польшча


Сярод карэнных жыхароў сучаснай Польшчы каля 50 тыс. беларусаў. Гэта – вынік пасляваеннай дзяльбы насельніцтва на заваяваных камуністамі землях. Як яна праходзіла і як беларусы пачуваюцца ў сучаснай Польшчы?

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітае ў канцы XVIII ст. усе беларусы, з адзінкавымі выключэннямі, зрабіліся падданымі расейскага цара. І гэтак заставалася больш за сотню гадоў. Затое ў ХХ ст. дзяржаўныя межы некалькі разоў радыкальна змяніліся, і беларусы Падляшша змаглі паспрабаваць жыцця пры розных нацыянальных уладах і розных палітычных рэжымах.

Гісторык Яўген Мірановіч і журналіст Мікалай Ваўранюк распавядуць гісторыю падляскіх беларусаў. Як на іх паўплывала вялікая палітыка ў ХХ ст.? Колькі іх засталося сёння? Як беларусы пачуваюцца ў сучаснай Польшчы? Як на іх уплывае рэжым Лукашэнкі?

Загадкі беларускай гісторыі
Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?
2021.03.30 18:00

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: sikaraha / AdobeStock; strazgraniczna.pl