Атрошчанкаў: Сышла стваральніца мемаў, але я веру, што і Карпенка не дасць нам сумаваць


Што можа азначаць сыход бяззменнай старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай за 2 месяцы да прызначанага рэферэндуму? Ці можа прывесці шэраг сустрэчаў каманды Святланы Ціханоўскай з найвышэйшымі еўрапейскімі палітыкамі да ўзмацнення жорсткасці стаўлення Эўразвязу да менскага рэжыму?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з аўтарам праектаў reform.by i iSANS Аляксандрам Атрошчанкавым.

  • Сышла стваральніца мемаў, але я веру, што і Ігар Карпенка не дасць нам сумаваць.
  • Беларускае заканадаўства ўладкаванае гэткім чынам, што аніякай сувязі паміж паміж укідваннем бюлетэняў і агалошваннем вынікаў няма.
  • Лідзіі Міхайлаўне хачу пажадаць хай і не здароўя, але доўгага жыцця, каб дажыла да нашай перамогі і адказала за ўсё.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Rymakov Vadim, Viktor Drachev / TASS / Forum