Цырульніца пракаментавала забабоны пра валасы


Чаму чыноўніцы любяць начосы? Паводле валасоў можна вызначыць характар чалавека? Скроні сівеюць першыя? Які апазнавальны знак з’явіўся ў беларусаў у Варшаве? Гэтыя ды іншыя пытанні «Мова нанова» задала цырульніцы з Жодзіна.

Алена Барценева была цырульніцай у Жодзіне. Але праз палітычны пераслед мусіла ўсё кінуць і пераехаць у Варшаву.

Вядоўца праграмы – барадач Віктар Шукеловіч – праверыў на сабе працу беларускамоўнае цырульніцы Алены. Падчас стрыжкі ён распытаў яе пра шмат якія гарадскія легенды і забабоны пра валасы.

Чаму цырульнікі пытаюць, як даўно чалавек не стрыгся? Дзе з’яўляецца першая сівізна? Ці ёсць сувязь паміж валасамі і характарам чалавека? Ці ўратуе дыета ад аблысення? Чаму нашыя продкі надавалі валасам розныя магічныя ўласцівасці? Адкуль у чынавенства слабасць да начосаў?

У граматычнай частцы разбіраемся, калі лепш казаць «валасы», а калі – «валоссе», а таксама – што значыць выраз «выдраць лысаму валоссе».

Цырульнік – рус. парикмахер

Спадабацца – рус. понравиться

Лялька – рус. кукла

Гадаваць = расціць

Пытаць – рус. спрашивать

Працоўны = рабочы

Двойчы – рус. дважды

Назіральнік – рус. наблюдатель

Рызыкаваць – рус. рисковать

Здацца – рус. показаться

Горай = горш – рус. хуже

Шкода = шкада – рус. жаль

Блага = дрэнна – рус. плохо

Знішчаць – рус. уничтожать

Перадусім – рус. прежде всего

Патрэба – рус. потребность

Паміжсобку = паміж сабой

Спружына – рус. пружина

Затрымаць – рус. задержать

Спадчыннае – рус. наследственное

Дадаваць – рус. добавлять

Начапурваць = настаўляць

Пакрыўдзіць – рус. обидеть

Выбачыць – рус. простить

Незвычайны – рус. необычный

Ставіцца – рус. относится

Навідавоку – рус. на виду

Чараўнік = вядзьмар – рус. колдун

Уздзейнічаць – рус. воздействовать

Чароўны – рус. волшебный

Пасма – рус. прядь

Сорам – рус. стыд

Лічыцца – рус. считаться

Валасы сталі дуба (дубка) – рус. волосы дыбом встали

Скроні – рус. виски

Сівізна – рус. седина

Патыліца – рус. затылок

Макаўка – рус. макушка

Лупы (бел. регіян.) = вусны, губы

Цудоўна – рус. чудесно

Заахвочваць = агітаваць

Фрызура = прычоска

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Anton Novoderezhkin / TASS / Forum