Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Таемнае пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай


У 1938 годзе Сталін закрыў апошні касцёл у Ленінградзе, дзе быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай. Цела таемна прывезлі на ягоную радзіму – у Воўчын. Чаму ўсё рабілася таемна? І кім быў насамрэч Станіслаў Аўгуст Панятоўскі?

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – кароль-«цялё», кароль-здраднік. 200 гадоў за ім цягнуўся імідж самага недарэчнага, самага нягеглага ўладара Рэчы Паспалітай, які толькі і ўмеў, што ладзіць балі, а ў выніку разваліў краіну. На самай жа справе ёсць думка, што Панятоўскі не вінаваты ў развале Рэчы Паспалітай.

Гісторыі
250 гадоў з першага падзелу Рэчы Паспалітай vs «Воссоединение Белоруссии с Россией»
2022.08.05 10:33

Будучы кароль нарадзіўся ў 1732 годзе ў Воўчыне. Ягоны бацька, таксама Станіслаў Панятоўскі, здолеў вывесці свой незаможны і малавядомы род з Падляшша ў лік набліжаных да магнатаў Рэчы Паспалітай. Гербам сабе Панятоўскія абралі цялё.

«Калі б толькі бацька ведаў, што ягонага сына будуць называць цялём не за моц і ўпартасць, а за мычанне і жаванне, то, напэўна, нешта памяняў бы», – распавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

Малы Станіслаў Антоні, або, як яго называлі родныя, Антось, атрымаў выдатную адукацыю, адвучыўся ў Еўропе, а затым адправіўся ў якасці дыпламата ў сталіцу Расейскай імперыі – Пецярбург. Тут ён пазнаёміўся з будучай імператрыцай Кацярынай ІІ Вялікай, якая на тры гады зрабілася ягонай каханкай, а пасля дапамагла стаць каралём Рэчы Паспалітай.

Як Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пры дапамозе Кацярыны ІІ стаў каралём? Што ён рабіў у якасці кіраўніка Рэчы Паспалітай? Чаму яго называлі «цялём» і «здраднікам», а Пастаянную Раду пры ім – «Пастаяннай Здрадай»? Як намагаўся пазбавіцца ад уплыву Расейскай імперыі і чым гэта скончылася? Чаму яго не прыняў у лік паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка? Што за рэформы ў выніку ажыццявіў Панятоўскі? А таксама пра тое, у чым была галоўная памылка Панятоўскага на думку Джакама Казановы, які добра ведаў апошняга караля Рэчы Паспалітай.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.