Гімн «Магутны Божа» з'явіўся праз рэпрэсіі


Мікола Равенскі – беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык. Аўтар музыкі да духоўнага гімну беларусаў «Магутны Божа» і першай беларускай оперы «Браніслава». У цыкле «Лабірынты».

1930 год. Згорнутая беларусізацыя. Пачалася першая хваля масавых арыштаў. Беларуская інтэлігенцыя была ахопленая вялікаю трывогаю, не ўсе разумелі, што адбываецца.

«Мікола Равенскі звярнуўся да «Музычнай крытыкі», ды апублікаваў у часопісе два музыказнаўчыя артыкулы. А ў сваю чаргу Уладзімір Дубоўка напісаў лібрэта да оперы «Браніслава» паводле сваёй уласнай паэмы, якую паклаў на музыку Мікола Равенскі, і гэта быў не адзіны іхны супольны твор. Равенскі напісаў на словы Дубоўкі яшчэ некалькі песень, у тым ліку «О, Беларусь, мая шыпшына», «Такая ноч… І Менск заціх», – адзначае паэт, літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.

На жаль, нотны рукапіс оперы не захаваўся, захавалася толькі адзіная арыя Браніславы.

Аднак самая знакавая кааперацыя Равенскага была з паэткай-эміграткаю Наталляй Арсенневай. Яны ніколі не сустракаліся, але стварылі твор «Магутны Божа» – гімн эмігранцкага руху.

Цяпер гэта музыка пратэставай рэвалюцыйнай Беларусі. Пасля масавых фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, збіцця і катаванняў схопленых пратэстоўцаў, гімн «Магутны Божа» шматкроць спявалі ў розных месцах: на прыступках Белдзяржфілармоніі, у Вялікім тэатры оперы і балету, гандлёвых цэнтрах «Dana Mall», «Green City», «Galileo», «Сталіца», на Камароўскім рынку і чыгуначным вакзале ў Менску.

Таксама ў «Лабірынтах»:

  • Чаму жонка і дачка не паехалі з Міколам Равенскім у эміграцыю?
  • Праз што Равенскага выключылі з Саюзу кампазітараў?
  • Каму з беларускіх мастакоў удалося ўцячы ад рэпрэсіяў ва Узбекістан?

Belsat.eu