Жонка Паўла Спірына хоча выдаць ягоную кнігу

У мінулых праграмах мы распавядалі гісторыю палітычнага блогера Паўла Спірына, якога за праўду пакаралі чатырма з паловаю гадамі калоніі. Дома яго чакаюць сын Арцём і жонка Ірына. За год, што яе каханы ў турме, жонка ні разу не мела магчымасці паразмаўляць з ім: не было ні спаткання, ні тэлефанавання, нават лісты прыходзяць рэдка. Тым не менш Павел здолеў перадаць з турмы першую частку сваёй кнігі.

Мы зноў вярнуліся ў сям’ю Спірыных, каб даведацца, як ім жывецца.

«Я доўга не разумела, чаму нам не даюць спаткання, якое мелася быць пасля прысуду, чаму яго пазбавілі першай перадачы на 50 кілаграмаў. А потым атрымала ад яго фотаздымак, жоўтую бірку. І зразумела, што, напэўна, яго пазначылі як асобу, схільную да экстрэмізму», – кажа жанчына.

Ірына кажа, што Паўлу прапаноўвалі напісаць прашэнне на памілаванне, але ён адмовіўся.

Як беларусы дапамаглі сям’і Паўла Спірына

У турме Павел піша кнігу аб прыродзе ўлады: «для тых, хто хоча зразумець, што такое ўлада і закон, і як стварыць такую дзяржаву, дзе ўсе будуць перад законам роўныя». Ён здолеў перадаць у лістах першыя 17 старонак, астатнюю частку кнігі плануе ствараць у галаве і дапісаць, калі будзе на волі.

У калоніі Павел працуе на кухні, таму не мае часу адказаць на лісты ўсім, хто яму піша, але моцна дзякуе за падтрымку.

«Нядаўна ягоныя сябры даслалі мне фотаздымак Давіда Ёсэфсана, дэпутата шведскага рыксдагу, які ўзяў на сябе апякунства над Паўлам. Павел перадае сваю падзяку і піша, што для яго гэта вялікі гонар», – кажа Ірына.

Ірына паказвае фотаздымак Давіда Ёсэфсана. Фота: «Беларус беларусу»

Падтрымка людзей з усяго свету надае сілаў і не дазваляе застацца сам-насам з бядою.

«Часам людзі проста на картку кладуць грошы, адзін чалавек напісаў, што хоча набыць Арцёму рэчы да навучальнага году. Некаторыя тэлефануюць і нават прыязджаюць у госці на гарбату, вельмі вялікая падтрымка ад людзей», – кажа нашая гераіня.

Калі вы хочаце падтрымаць іншых нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з любога пункту свету – лістуйце нам:

belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларусы сабралі пасаг нявесце палітвязня

КДБ і ФСБ пабіліся за беларуску і тая змагла ад іх уцячы

Звольніўся з міліцыі, бо быў супраць катаванняў: споведзь былога міліцыянта з Жодзіна

Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку

Лукашэнка адабраў тату ў дзяўчынкі з ДЦП: даў тры гады калоніі

Медыкам, абвінавачаным у экстрэмізме, дапамог Беларускі дом: «Гэта больш, чым самакаты!»

Баяцца здаваць кватэру сям’і палітвязня: жанчына з дваімі дзецьмі выжывае на дэкрэтныя

Чаму брат асуджанага просіць прабачэння ў тых, хто ахвяраваў грошы