Да 2024 года добрых навінаў не будзе

У сённяшняй праграме Віталь Цыганкоў вырашыў паглядзець на беларускія падзеі з гістарычнае і геапалітычнае вышыні. Ці ёсць перспектывы для аўтарытарных рэжымаў, як беларускі і расейскі, у сучасным свеце? Ці дае пэўнасці ў гістарычнай перамозе тое, як паказала сябе беларускае грамадства пасля жніўня 2020 года? У якіх замежнапалітычных умовах беларусы могуць перамагчы дыктатуру і абраць дэмакратычны еўрапейскі шлях? Ці магчыма гэта, пакуль у Крамлі Пуцін?

Госць «Размовы» у нашай варшаўскай студыі – палітолаг, навуковы працаўнік Карлавага ўніверсітэту ў Празе Аляксандр Марозаў.

Вось некаторыя ягоныя думкі:

  • Лукашэнку выгаднае аслабленне Пуціна, бо гэта яму развязвае рукі, але такой перспектывы пакуль няма
  • У Пуціна не персанальная дыктатура, а размазаная ўлада
  • Захад мусіць выпрацаваць новы адказ на агрэсіўную палітыку Расеі, і ён гэта зробіць
  • Санкцыі – слабы адказ, але моцны адказ – гэта страшэнны канфлікт
  • У атачэнні Пуціна ёсць людзі, якія штурхаюць Расею на ўвязванне ў ваенныя аперацыі

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Руслан Кулевіч: «Я запісаў жанчыну, якая цалкам змяніла меркаванне пра Лукашэнку»

Лукашэнку не будзе спакою пасля адыходу ад улады

Прыхільнікі Лукашэнкі прыляцелі з космасу?

Ці ёсць нешта агульнае паміж беларусамі і ябацькамі?

У Беларусі – эканамічны Робін Гуд

Лукашэнка – чорны фон, на якім Пуцін выглядае белым

Кадэбэшнікі прымушалі мяне капаць сабе магілу ў лесе

Ваенны псіхолаг: Яны забіваюць не людзей, а экстрэмістаў