У беларусаў няма грошай на мяса ды іншыя прадукты


Як інфляцыя адбіваецца на лядоўні беларусаў, разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

Рост коштаў у Беларусі б’е рэкорды апошніх 10 гадоў. Але з экранаў тэлевізараў нас супакойваюць, што ў суседніх краінах сітуацыя яшчэ горшая. Маўляў, краіны Захаду – на мяжы голаду і зайздросцяць цэнам на прадукты ў Беларусі ды Расеі. Мы прайшліся па крамах Беларусі, Расеі, Літвы, Украіны і Польшчы ды праверылі гэтае сцвярджэнне. Аказалася, толькі адна краіна сапраўды можа зайздросціць Беларусі. Гэта Расея.

«Можна вельмі доўга біць сябе ў грудзі і лічыць імпарт галоўным ворагам. Але імпарт, нават калі гэта проста спажывецкі імпарт, вельмі важны тым, што ён карыстаецца попытам», – тлумачыць эканаміст, навуковы працаўнік BEROC Дзмітрый Крук.

У Беларусі, як высветлілася, свініна каштуе даражэй, чымся ў Польшчы. А памідоры, наадварот, каштуюць у Беларусі танней. Ва Украіну беларусам можна ездзіць па алей, хлеб, муку і яйкі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • З верасня беларусам вярнулі варожыя сялеру і ківі. Чаму яшчэ чакаць рэабілітацыю?
  • Чаму Галоўчанка не бачыць інфляцыі?
  • Найбольш падаражэла пшаніца і бульба. Чаму расце цана на тое, чаго мы не імпартуем, а вырошчваем самастойна?

Belsat.eu