Аркадзій Мошэс: Задача паглынання Беларусі і пазбаўлення яе суверэнітэту ў Крамлі не ставіцца


Сёлета адбылася ўжо пятая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Што гэта было? Ці ўяўляюць тыя самыя дарожныя мапы рэальную пагрозу беларускаму суверэнітэту? Чаго сапраўды хоча Масква ад Менску, і ці можа Захад стаць гарантам беларускай незалежнасці?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваў Віталь Цыганкоў у сваёй «Размове» з Аркадзіем Мошэсам, дырэктарам даследчых праграмаў пра Усходняе суседства Еўразвязу і Расею ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненняў.

Вось некаторыя тэзы, агучаныя Аркадзіем Мошэсам:

  • Задача паглынання Беларусі і пазбаўлення яе суверэнітэту ў Крамлі не ставіцца;
  • Крэмль хоча дабіцца не проста нейкіх саступак ад Лукашэнкі, але прыняцця гэтага беларускім народам;
  • Масква будзе рабіць усё, каб Лукашэнка захаваў рычагі ўлады ў сваіх руках;
  • Масква цяпер дае Лукашэнку мала грошай, але ў будучыні можа даць больш, хоць і кішэняў адкрываць ніхто не будзе;
  • Лукашэнка купляў сабе час пры ўладзе за кошт незалежнасці і рэсурсаў краіны.

Глядзіце «Размову» цалкам на канале «Belsat News» на YouTube.