Чаму начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў біў вітрыны? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Тэмы праграмы:

Крэмль не спыніцца. Апошняе кітайскае папярэджанне Лукашэнку ад Пуціна

Не прайшло і трох тыдняў з папярэдняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, як анансуюць новую паездку нелегітымнага кіраўніка Беларусі ў Крэмль. На словах кіраўнікі дзвюх краінаў застаюцца ў сталым кантакце, а праца дзеля інтэграцыі Беларусі ў Расею кіпіць, аднак на справе Масква пачынае выкарыстоўваць рычагі эканамічнага ціску на Лукашэнку. Ці здолее дыктатар Беларусі атрымаць грошы з Расеі без значных саступак, і як яго збіраецца даціскаць Крэмль?

Уладзімір Мілоў: Беларуская рэвалюцыя натхніла расейцаў на барацьбу

Інтэрв’ю з Уладзімірам Міловым, адным з лідараў расейскае апазіцыі, блізкім супрацоўнікам Аляксея Навальнага. Поўную версію размовы працягласцю 17 хв. глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS».

Будапешцкая дзявятка. Раскажам пра планы НАТО ў нашым рэгіёне

Пашырыць Паўночнаатлантычны альянс на Украіну і Грузію і дапамагчы Беларусі. Такія заявы гучалі на саміце краінаў гэтак званай Будапешцкай дзявяткі – нефармальнага клубу краінаў усходняга флангу NATO. Краіны Заходняй Еўропы пакуль вагаюцца з увядзеннем новага санкцыйнага пакету супраць Беларусі – рухавіком, які падтрымлівае дэмакратычныя супольнасці ў нашай краіне. Украіну на фоне нядаўняй канцэнтрацыі расейскіх войскаў ля яе межаў падтрымлівалі інакш: пры нашых паўднёвых суседзях застаюцца вайсковыя сілы ЗША. Але ці дастаткова гэтага?

Чаму Карпянкова не адправілі ў адстаўку, хоць планавалі?

Першае інтэрв’ю падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Азарава, які перайшоў на бок народу і далучыўся да ініцыятывы «ByPol». Міліцыянт кіраваў аддзелам Галоўнага ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) у барацьбе з экстрэмізмам, выкладаў у Акадэміі МУС. Поўную версію размовы працягласцю 21 хв. глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS».

Беларусы распавядуць, каму выгаднае абвастрэнне палестынска-ізраільскага канфлікту

Атакі, беспарадкі і хаос. Амаль тыдзень у Ізраілі працягваюцца беспарадкі і ракетныя абстрэлы паміж вайскова-паветранымі сіламі Ізраілю ды ісламісцкаю групоўкаю «Хамас» з сектару Газа. Каму выгаднае новае абвастрэнне старога ізраільска-палестынскага канфлікту?

Падсумуем 100 дзён мірных пратэстаў у М’янме і падкажам беларусам, як не трапляць у рукі карнікаў

11 траўня – соты дзень пратэстаў супраць вайсковага перавароту ў М’янме. Нягледзячы на жорсткую рэакцыю ўладаў і сотні ахвяраў, акцыі супраціву і страйкі ва ўсёй краіне працягваюцца. Міжнародная супольнасць прапаноўвае свае варыянты залагодзіць крызіс, але пакуль сітуацыя патавая. Як можна пратэставаць ва ўмовах вайсковай дыктатуры – і ці маем мы чаму павучыцца?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

 

 

Больш матэрыялаў

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Рэжым вісеў на валаску. Чаму Лукашэнка перамог? Зянон Пазняк – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою

У Лукашэнкі забіраюць кісларод. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Крэмль сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою