Як размініраваць беларускую эканоміку?


Беларускі рубель умацоўваецца. Улады адначасова кажуць пра фінансавую стабілізацыю ды эканамічны генацыд. Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Імпарт скарачаецца істотна хутчэй, чымся падае экспарт. Гэта адпаведна падтрымлівае і рубель: ён вярнуўся да даваеннага ўзроўню. Як Беларусь рэагуе на крызіс, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Крызіс 2015 года мы сустрэлі падобна. Каронавірусны крызіс мы сустрэлі аналагічна. Санкцыйны крызіс пасляваенны мы сустракаем таксама так. Колькі разоў трэба наступаць на граблі, каб зразумець, што трэба насамрэч плыць не міма замініраванай градкі, а змагацца з прычынамі?»

Вытворчасць скарачаецца не таму, што не стае крэдытаў ці ільготаў. Значыцца, бракуе яшчэ нейкіх паслабленняў.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Беларусь стварыла новую эканамічную рэальнасць.
  • Якім чынам краіна спраўляецца з санкцыйным ціскам?
  • Унутраны попыт уратуе «Горадня Азот»?

Belsat.eu