Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

План Лукашэнкі: Кіраваць, не будучы прэзідэнтам?

Заснавальнік Круглага стала дэмакратычных сілаў (КСДС) і чалец дзяржаўнай Канстытуцыйнай камісіі Юрый Васкрасенскі з паплечнікам Ігарам Навадворскім акрэслілі план будучых рэформаў. Як шмат хто і чакаў, Лукашэнка стане старшынёй Усебеларускага народнага сходу на ўзор КНДР і працягне кіраваць краінай. А прэзідэнцкія паўнамоцтвы могуць быць аслабленыя. Магчымыя пераўтварэнні выстаўляюцца як самыя інавацыйныя, распрацаваныя на ўзор перадавых дзяржаваў. Персона Лукашэнкі, на думку Васкрасенскага, – незаменная: ягоны 27-гадовы досвед кіравання Беларуссю неабходны для развіцця краіны.
Планы ўладаў не сталіся неспадзяванкаю для палітолага Дзмітрыя Балкунца:
«Лукашэнка хоча сысці ад выбараў прэзідэнта і каб яго надзялілі асаблівым статусам. Аддаваць уладу ён не збіраецца – баіцца наступстваў. Ён разумее, што яго адправяць у турму. Іншых варыянтаў няма. Яго нават Расея не прыме на ПМЖ, бо ён не патрэбны там. Ён нікому не патрэбны. Нават сённяшні прэм’ер-міністр тут жа яго арыштуе за злачынствы, якія Лукашэнка здзяйсняў».
Эканоміка – на мяжы абрушэння. Прадстаўнікі КСДС (праўладнай структуры, створанай Юрыем Васкрасенскім), ускладаючы долю віны на рэжым, робяць акцэнт на каронавірусе ды апазіцыі. Апаненты пярэчаць: нават падчас маштабных акцыяў пратэсту іх удзельнікі ў будныя дні сумленна працавалі.
«Вядома, дзеянні апазіцыі не ўплываюць на цэны ў Беларусі. Пакуль што супраць Беларусі ўведзеныя не санкцыі, а камарыныя ўкусы. Таму адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі, я б усклаў на ўлады, якія сёння ў нас дзеюць»,–выказваецца галоўны рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі Павел Свярдлоў.

Старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачэнь, абапіраючыся на свой досвед бізнесоўцы, абгрунтоўвае, што пратэсты фактычна не паўплывалі на стан эканомікі, а ўлады кепска працавалі над яе развіццём заўжды.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку