«Ракеты, верталёты, што ляцяць з Беларусі, – гэта здрада», – Памідораў


Сам сябе Аляксандр Памідораў бежанцам не лічыць. Ён мог з Беларусі з’ехаць даўно, і было куды – але не хацеў. Пра шлях беларускага музыкі больш падрабязна ў праграме «Беларускі свет»:

У адзін з вераснёўскіх вечароў 2020 года сустрэўся з людзьмі, пайграў ім на гітары, паспявалі разам песні. Было душэўна, але не паспелі нават выпіць гарбаты, як з’явіліся аўтазакі і пачалі ўсіх забіраць. Памідорава таксама схапілі, запісалі відэа з тлумачэннямі, што ён рабіў, і адправілі на содні.

У Варшаву наш герой прыехаў нядаўна. У Беларусі жыць стала немагчыма. Цяпер ён працуе ў буйным гіпермаркеце, выкладае тавар. Што ўсё склалася менавіта так – не шкадуе. За дзеянні Лукашэнкі не хоча выбачацца перад украінскім народам, бо – як кажа – гэта не ягоны прэзідэнт.

«Заклікаю і беларускіх грамадзянаў, і беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў самазваных прэзідэнтаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. […] Уявіць сабе ў ХХІ стагоддзі вайну паміж Расеяй, Беларуссю і Украінай – гэта проста не магчыма, гэта нейкі начны кашмар. […] Тое, што з нашай тэрыторыі ляцяць верталёты, з нашай тэрыторыі страляюць ракеты, з нашай тэрыторыі абстрэльваецца краіна, – гэта страшная памылка ўладаў, гэта здрада, гэта крымінал на міжнародным узроўні і чалавечым».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • беларускі з Хайфы частавалі Уладзіміра Зяленскага катлетамі;
  • беларуская грамада ў польскай Лодзі.

Belsat.eu