Чаму ўкраінскія казакі – стоадсоткавыя еўрапейцы, і пры чым тут Беларусь

Адзін з найбольш шанаваных Украінаю гетманаў – Піліп Орлік (1672–1742). Ён напісаў Канстытуцыю для Войска Запарожскага, што далёка апярэджвала свой час. Беларусь таксама можа ім ганарыцца, і мы распавядзем, чаму.

Атаманы ўкраінскіх казакоў вельмі часта мелі выдатную адукацыю – у Рэчы Паспалітае было шмат вышэйшых навучальных установаў. Піліп Орлік быў добра адукаваны чалавек, якога чакала бліскучая карʼера ў рэлігійнай бюракратычнай машыне. Але ўсё змянілася, калі пачалася Паўночная вайна (1700–1721).

У 30 гадоў Піліп Орлік зрабіўся генеральным пісарам Войска Запарожскага і даверанаю асобаю гетмана Івана Мазепы (1639–1709). Пасля смерці апошняга, ён будзе выбраны новым гетманам і напіша знакамітую Канстытуцыю ў горадзе Бендэр, у сённяшняй Малдове.

Якая асаблівасць беларускага характару забяспечыла Орліку пачэснае месца ў гісторыі Украіны? Чаму ён пакінуў Вялікае Княства Літоўскае і перайшоў на службу ў Войска Запарожскае? У чым было наватарства Канстытуцыі Орліка? Ці пачала яна дзейнічаць? Якая легенда звязвае Піліпа Орліка і Парыж?

Вядоўца і аўтар праграмы – гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Larmarphoto / commons.wikimedia.org

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Стаў сусветна вядомым насуперак бацьку. Фэрдынанд Рушчыц

Як беларуская рака Бярэзіна са швейцарцаў банкіраў зрабіла

Музыка, паўстанец, палітык – захапляльнае жыццё Міхаіла Клеафаса Агінскага

Што схаваў Францыск Скарына ў сваім партрэце

Як збіралася і як рассыпалася Русь

Навошта Хмяльніцкі стварыў Беларускі полк

Крым – гісторыя супрацьстаяння

Георгіеўская стужка задушыла ў расейцах чалавечнасць