Беларусы здзейснілі мару Волі Севярынец

Надоечы мы расказалі гісторыю сям’і Паўла і Вольгі Севярынцаў. Воля марыла знайсці няню для іхнага сына Францішка. Пакуль Павел застаецца за кратамі і яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення, Воля сама змагаецца і гадуе сына, якому вось-вось споўніцца 3 гадкі.

У папярэднім выданні праекту «Беларус беларусу» Воля расказала, што жадала б мець крыху вольнага часу на тое, каб займацца справамі Паўла Севярынца і крышку сваімі, каб рабіць больш для Беларусі і наблізіць вяртанне каханага. Воля марыла, каб з сынам нехта мог пазаймацца глыбока і сэнсоўна, па-беларуску, і надаць яму тую ўвагу, якой цяпер так не стае хлопчыку, пакуль тату трымаюць за кратамі.

Алена адразу прапанавала дапамогу Вользе Севярынец, як толькі пабачыла праграму «Беларус беларусу». Фота: скрыншот з відэа / Белсат

Гледачы «Белсату» здзейснілі мару Вольгі Севярынец: у сына Вольгі і Паўла Севярынцаў з’явілася цудоўная няня Алена.

«Адгукнулася некалькі дзясяткаў беларусак, якія былі згодныя пазаймацца з сынам. І нават прапаноўвалі сваю дапамогу бескаштоўна! Я вельмі ўдзячная ім і ўсцешаная. У Алену ж Францішак закахаўся з першага погляду – і ўжо не адпускаў яе. А для мяне як для маці больш нічога і не трэба! Ён вельмі чакае яе кожны раз і рыхтуецца да сустрэчы! Алена размаўляе на адной з ім мове. Думаю, не трэба тлумачыць матулям і іншым людзям, як важна, калі ёсць няня. І тое, што цяпер побач ёсць блізкі чалавек, таксама супакойвае», – падзялілася Вольга.

Алена дапамагае зараз Вользе з маленькім Францішакам. Фота: скрыншот з відэа / Белсат

Пра Волечку Севярынец і пра гэтую сям’ю Алена ведала даўно, бо заўжды была неабыякавая да таго, што адбываецца з Беларуссю.

«Я напісала адразу, як пабачыла вашу праграму і даведалася, што Воля шукае няню. Мне здаецца, што ўжо няма ніводнага нармальнага, каго б гэтая сітуацыя ў краіне не закранула…» – кажа Алена.

Вольга Севярынец і Францішак. Фота: асабісты архіў
23 сакавіка Францішку спаўняецца 3 гады. Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы павіншаваць Францішка альбо падтрымаць іншых нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна), звяртайцеся да нас: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Усяслаў Чарадзей скампенсаваў прыгажуні час, страчаны на Акрэсціна

Пацярпелым дапамагалі ўсім светам, нават з Краснаярску

Пінскай Ніне Багінскай патрэбная дапамога

Замест помніку бацьку пагасілі штраф, але ўсё адно пасадзілі на 5 гадоў

Назвала амапаўца гаўністым – рэжым даў 2 гады, а беларусы падтрымалі і ўзялі на працу

Мастаўчаніна пасадзілі за пудзіла міліцыянта ў труне, а беларусы дапамаглі ягонай сям’і

«Не тых узялі». Сына збілі на вачах у шматдзетнай маці

Беларусы зладзілі свята для сем’яў палітвязняў