Беларусь ператвараецца ў ДНР


Стварэнне Лукашэнкам фэйкавай прарасейскай партыі, чарговая атака рэжыму на палякаў і пралёт ябацек міма Еўрабачання – такія тэмы абмяркоўваліся ў сённяшнім выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

  • Ці купіцца Пуцін на лялечную партыю пад кантролем КДБ?
  • Нашто лукашысты развязалі з Польшчай вайну да апошняга дыпламата?
  • Хто сапраўдны адрасат песні «Саня останется с нами»?

На гэтыя ды іншыя пытанні разам са Змітром Міцкевічам шукалі адказы музыка гурта «Shuma» Марына Шукюрава (Руся), журналіст і грамадскі актывіст Анджэй Пачобут, а таксама старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Асноўныя тэзісы экспертаў

Марына Шукюрава (Руся):

«Цяпер хто лепей ліжа дупу, той і едзе на Еўрабачанне».

«У рэжыму – праблемы з галавой, адукацыяй і эстэтыкай жыцця».

«Дом Лукашэнкі выглядае як вясковая рэстарацыя пры дарозе».

Анджэй Пачобут:

«Лукашэнка гуляе на апярэджанне і сам стварае прарасейскую партыю, якую кантралююць яго службы».

«У Беларусі мы маем дачыненне з «зялёнымі чалавечкамі», толькі ў іншай форме».

«Лукашэнку патрэбны знешні вораг».

Юрый Губарэвіч:

«З любога «далдуна» можна раскруціць перспектыўнага палітыка, калі ў гэта добра ўкладвацца».

«З сістэмы Лукашэнкі пасыплюцца элементы, якія адкрыта пяройдуць на бок расейскіх сілаў».

«Дзяржаўныя ідэолагі пляскаюць у ладкі дэградацыі краіны».

Цалкам дыскусію ў праграме «Без акрэдытацыі» вы можаце паглядзець на YouTube.

Калаж з фота: Nikolai Petrov, TASS / Forum