Іспанка выкладае беларускую мову


Анхела Эспіноса Руіс настолькі палюбіла беларушчыну, што вывучыла беларускую мову, пачала пісаць вершы па-беларуску і нават зрабілася выкладчыцай беларускае мовы. Як добрая знаўца Беларусі яна мае для беларусаў адну параду.

Паэтка, перакладчыца і філалагіня Анхела Эспіноса Руіс зрабілася своеасаблівай сенсацыяй. Яна настолькі добра гаворыць па-беларуску, што нават ейны іспанскі пашпарт не выглядае дастаткова пераканаўча для беларускіх памежнікаў: ну, не можа замежніца гэтак свабодна валодаць беларускай мовай!

Паэтычныя зборнікі беларускіх вершаў Анхелы ўзнагароджаныя шэрагам прэміяў. А яшчэ яна пераклала на іспанскую мову выбраныя творы Максіма Багдановіча, у тым ліку «Пагоню».

Анхела распавядзе аб працы ў Варшаўскім універсітэце, патлумачыць, як працуе міжнародная салідарнасць і чаму Гандурас іспанцу бліжэйшы за Беларусь, нягледзячы на геаграфічнае размяшчэнне, а таксама дасць важную параду ўсім беларусам.

У граматычнай частцы распавядзем, чым адрозніваецца позірк ад погляду.

Уразіць – рус. впечатлить

Насамрэч – рус. на самом деле

Так сталася = так атрымалася

Шаленства – рус. безумие

Зацікаўленасць – рус. заинтересованность

Кірунак – рус. направление

Пачатковец – рус. начинающий

Хмара – рус. туча

Дужа ганаруся – рус. очень горжусь

Пашчасціць – рус. повезти

Пераважна – рус. преимущественно

Мяшанка – рус. смесь

Сёлета = у гэтым годзе

Занатаваць = запісаць

Падабенства – рус. схожесть

Запазычанне – рус. заимствование

Страва – рус. блюдо

Меркаваць – рус. считать

Прамаваць, піярыць = рэкламаваць

Замежжа – рус. заграница

Жах – рус. ужас

Спачуваць – рус. сочувствовать

Файны = цудоўны

Пакаштаваць – рус. попробовать

Уздым – рус. подъем

Разнастайны – рус. разнообразный

Пэўнае меркаванне – рус. определенное мнение

Грамадства – рус. общество

Натхняць – рус. вдохновлять

Уплываць – рус. влиять

Адгукацца на падзеі – рус. откликаться на события

Здарэнне – рус. происшествие

Ператварацца – рус. превращаться

Абставіны – рус. обстоятельства

Спрыяць – рус. способствовать

Імкненне – рус. стремление

Мастацкі твор – рус. художественное произведение

Выпрабаванне – рус. испытание

Гвалтоўны – рус. насильственный

Пяшчотны – рус. нежный

Ваяўнічы – рус. воинственный

Змагацца – рус. сражаться

Палітвязень – рус. политзаключенный

Пранікнёны – рус. проникновенный

Падтрымка – рус. поддержка

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: David Ramírez / unsplash