Што рабіць з мігрантамі?


Сітуацыя з мігрантамі з Усходу ў Беларусі з кожным днём робіцца ўсё больш напружаная. І не толькі ўласна на мяжы з Польшчаю. Усё больш гарачыя спрэчкі робяцца вакол таго, як трэба ўспрымаць мігрантаў і ставіцца да іх. Адныя кажуць пра чалавечую спагаду да тых, хто стаўся своеасабліваю зброяй у гібрыднай вайне Лукашэнкі і Пуціна супраць Еўропы. Іншыя звяртаюць увагу на тое, што, маўляў, мігранты цудоўна ведалі, куды едуць, гэта іхны свядомы выбар – гуляць на баку двух дыктатараў. Дзе праўда? І дзе ўласна нашая чалавечнасць?

Пра гэта ў «Размове» разважала праваабаронца з каманды зліквідаванага лукашыстамі праваабарончага цэнтру «Human Constanta» Наста Лойка.

Некаторыя думкі, што агучыла Наста Лойка:

  • Цяпер пытанне міграцыі – гэта пытанне каштоўнасцяў.
  • У міграцыйным крызісе цяпер прававыя механізмы не працуюць з абодвух бакоў.
  • Ёсць людзі ў Беларусі, якія гатовыя падтрымліваць мігрантаў, дапамагаць.
  • Каб год таму сказалі, што ўладныя тэлеграм-каналы будуць падтрымліваць уцекачоў, не паверыла б.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: @REFORM BY / twitter.com/mon_gov_pl