Лукашэнку не будзе спакою пасля адыходу ад улады


Нядаўняя канферэнцыя ў Нюрнбэрзе на тэму злачынстваў цяперашняга беларускага рэжыму насамрэч пакінула шмат пытанняў. Ці рэалістычна спадзявацца, што заходнія ўрады могуць прызнаць Аляксандра Лукашэнку тэрарыстам, а ягоны рэжым тэрарыстычным? Чаму дасюль так і не пачаліся працэсаў у справах пра катаванні беларускіх грамадзянаў, хоць адпаведныя заявы пададзеныя ў некаторых еўрапейскіх краінах? Чаму Нямеччына традыцыйна лічыла Беларусь расейскаю зонай уплыву, і ці можа гэтае стаўленне змяніцца пры новым урадзе ў Берліне?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў у «Размове» з госцем, якім стаў гісторык з Нямеччыны Аляксандр Фрыдман.

Некаторыя думкі, агучаныя Аляксандрам Фрыдманам падчас размовы:

  • Рыторыка адносна Лукашэнкі на Захадзе робіцца ўсё больш жорсткай.
  • Малаімаверна, што Лукашэнку і ягоны рэжым афіцыйна прызнаюць тэрарыстычным.
  • Сітуацыя ў Беларусі ад змены дэфініцыяў, ужытых адносна Лукашэнкі, не зменіцца.
  • Лукашэнку варта паглядзець на прыклад Аўгуста Піначэта, які не прычакаў спакойнага жыцця пасля адыходу ад улады.
  • Мэркель разглядала постсавецкія краіны як зону інтарэсаў Расеі.
  • Ёсць вялікая імавернасць, што ў нямецкай замежнай палітыцы вялікую ролю цяпер будуць адыгрываць каштоўнасці.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».