Беларускі лесаруб ратуе ахвяраў дыктатуры


Жыхар Старых Дарог Аляксей Субатовіч не хацеў, каб ягонае імя папоўніла спіс беларускіх палітычных вязняў. Таму з’ехаў у Кракаў. Тут ён ладзіць беларускія акцыі і дапамагае ўцекачам ад вайны ва Украіне.

Аляксей Субатовіч працаваў лесарубам у Старадарожскім ЖКГ. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года атрымаў тры адміністратыўныя артыкулы і быў звольнены. Вымушаны быў зʼехаць у Польшчу, дзе ўладкаваўся на працу. Аднак з пачаткам вайны ва Украіне мужчына цалкам аддаўся валанцёрству і стаў дапамагаць украінцам:

«Калі мы не будзем усміхацца адно аднаму і жартаваць адно з аднаго, то мы не вытрываем ні маральна, ні фізічна. Бо кожная чалавечая гісторыя, кожны чалавечы лёс шторазу прапускаецца праз сябе. Гэта нашае беларускае ўзнікла: беларус беларусу – беларус. Я тлумачыў украінцу, каб яны таксама сталі ўкраінец украінцу – украінец».

Пасля прыезду ў Кракаў Аляксей браў удзел у арганізацыі штотыднёвых беларускіх акцыяў. Цяпер дапамагае ладзіць іх украінцам:

«Усе разам мы пераможам абавязкова, бо дыктатары не вечныя. Пажадаю лепш, каб нашая моладзь не саромелася гаварыць па-беларуску, чытаць па-беларуску, спяваць па-беларуску і ўвогуле размаўляць па-беларуску. Гэта прыгожая мова. А калі ты размаўляеш на сваёй мове, то цябе паважаюць у любой краіне. І будуць паважаць».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Аляксандр Аўдзевіч з Ліды праехаў палову Еўропы, а цяпер плануе адкрыць кавярню ў Варшаве.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.