Бацька адмовіўся ад сына-палітвязня


Дзяніс – палітвязень. Тры месяцы таму ён выйшаў з калоніі, дзе адседзеў увесь тэрмін – 1,5 года. Але гэта не зламала яго. Нягледзячы на тое, што хлопца выраклася прыёмная сямʼя за пазіцыю.

Дзяніс – сірата. У 8 месяцаў ён страціў маці, у 5 гадоў – тату. Інтэрнаты. І ў выніку – прыёмная сям’я ў Італіі, дзе ён цалкам пражыў 2 гады.

Дзяніса затрымалі падчас Маршу вызвалення палітвязняў 4 кастрычніка 2020 года. Тады людзі падышлі пад сцены ЦІП на вуліцы Акрэсціна і пачалі клеіць на іх фота людзей, забітых сілавікамі Лукашэнкі падчас пратэстаў, а таксама невялічкія бел-чырвона-белыя сцягі. Дзяніс падсадзіў хлопца, які заклеіў міліцэйскую камеру.

Hавiны
Паламаныя вадамёты і натоўпы каля Акрэсціна. Як прайшоў 57-мы дзень пратэсту
2020.10.04 23:34

Калі натоўп рушыў далей, Дзяніс зайшоў у краму. На выхадзе яго арыштавалі і закінулі ў мікрааўтобус. За кожны «няправільны» адказ білі.

Далей было Акрэсціна, суд праз «Skype» і 13 содняў адміністратыўнага арышту. Але на волю Дзяніс ужо не выйшаў – яго асудзілі па артыкуле 342, частка 1 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і далі 1,5 гады калоніі.

Дзяніс кажа, што ў турме вельмі не хапае лістоў – вязні не ведаюць, што адбываецца ў краіне, не ведаюць, што з імі будзе. Нават бываюць думкі, што іх могуць проста забіць. Асабліва, калі палітвязняў у калоніі называюць «экстрэмістамі» або «жаўтабірачнікамі» праз адмысловыя жоўтыя біркі-нашыўкі.

Кацярына Барысевіч паказвае сваю жоўтую бірку.
Фота: TUT.by

«Ліст ад незнаёмага чалавека з добрымі словамі, што «ўсё будзе добра і мы ўсё зможам гэта пераадолець», – і ў цябе іскра ў душы зноў разгараецца. І ты разумееш, што не адзін, не ўсё яшчэ страчана, урэшце ўсё яшчэ наперадзе, усё ў нас атрымаецца», – дзеліцца Дзяніс.

У турме Дзянісу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Але ён адмовіўся, бо лічыў прысуд несправядлівым і не разумеў сэнсу ў няшчырым пакаянні.

Фота з асабістага архіва Дзяніса

Калі Дзяніс выйшаў на волю, яго чакала цяжкая размова з прыёмным бацькам. Той яшчэ ў жніўні параіў сыну не ўдзельнічаць у пратэстах. Паколькі Дзяніс не паслухаўся, прыёмны бацька яго выракся.

Зараз Дзяніс марыць пра спартовую кар’еру. Але праз судзімасць шлях у дзяржаўныя структуры закрыты. Таму пакуль ён імкнецца гуляць у аматарскіх лігах, трэнавацца.

Фота з асабістага архіва Дзяніса

Дзяніс хоча спакою ў краіне і вызвалення палітвязняў, жадае вярнуцца ў вялікі спорт. Дзяніс працуе на аўтамыйні і прызнаецца, што яму б вельмі дапамаглі на першы час грошы – на арандаванае жытло і ўзносы для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Спадзяемся, што нашыя гледачы адгукнуцца. І мы таксама зробім усё магчымае, каб падтрымаць Дзяніса.

Дапамагчы герою можна тут праз збор.

Альбо на рахунак:

  • Атрымальнік: Dzianis Demukh
  • IBAN LT833500010015008513
  • SWIFT/BIC EVIULT2VXXX

Калі ж вы хочаце падтрымаць хлопца ананімна (гэта можна зрабіць з любога кутка свету), аплаціць яму валейбольныя секцыі, кватэру альбо дапамагчы з працаю, звяртайцеся да нас: belarus2belarus@gmail.com.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.