Валанцёр: Падтрымлівайце не толькі зняволеных, але і тых, хто на свабодзе


Не кідаць сваёй справы, дапамагаць тым, каму горш, спадзявацца на лепшае – валанцёр з Гомля Ілля Міронаў распавёў у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча, як ужо амаль год вядзе актыўнае жыццё і не здаецца, не зважаючы ні на што.

Ілля Міронаў разам з іншымі валанцёрамі сочыць за судовымі працэсамі ды імкнецца матэрыяльна і маральна падтрымліваць людзей за кратамі ды іхныя сем’і на свабодзе. І хоць вулічны пратэст згас, гэта не значыць, што ўсё скончана.

«Стала больш людзей, якія падтрымліваюць зняволеных. Больш тых, хто хвалюецца, цікавіцца, прыносіць рэчы і харчы. Яшчэ пару гадоў таму ў нас у Гомлі такога не было. Кожны дзень мой тэлефон разрываецца ад паведамленняў і тэлефанаванняў тых, хто хоча падтрымаць зняволеных ці іхныя сем’і», – зазначае Ілля.

Валанцёр прызнаецца, што самому часам бывае страшна выйсці на вуліцу праз міліцэйскі ціск, але справы сваёй кідаць не збіраецца ды заклікае ўсіх далучыцца і дапамагаць тым, каму горш.

Глядзіце поўнае выданне «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча з гомельскім валанцёрам Іллём Міронавым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook-старонка Іллі Міронава, belsat.eu