Ці сапраўды Беларусь – сацыяльная дзяржава?


Візітоўкаю Беларусі застаецца падтрыманне маладым сем’ям, пенсіянерам, уразлівым групам насельніцтва. Так прынамсі кажа Аляксандр Лукашэнка. Але ці праўда нашая краіна ёсць сацыяльнаю дзяржаваю? Што засталося з тых шматлікіх гарантыяў, якімі Аляксандр Лукашэнка ўтрымліваў даволі высокія рэйтынгі мінулымі гадамі? Як, без увагі на палітычныя рэпрэсіі, змяніўся доступ беларусаў да медыцыны, адукацыі, жытла ды іншых атрыбутаў сацыяльнае дзяржавы?

Глядзіце ў выданні «Шчыра кажучы» з Арынай Маліноўскай:

  • На якім месцы Беларусь у сусветных рэйтынгах узроўню жыцця
  • Чаму беларуская школа адстае ад сярэдняга паказніка ў развітых краінах
  • Маладая спецыялістка распавядае пра жахі адпрацоўвання паводле размеркавання ў калгасе
  • Якасць бясплатнай медыцыны ў Беларусі
  • Бацькі цяжка хворых дзяцей з’язджаюць з Беларусі, каб мець магчымасць лячыць малых
  • Жытло ў Беларусі – самае недаступнае ў Еўропе
  • Як і чаму змяншаецца колькасць ільготнага жытла
  • Якія прыкметы сацыяльнай дзяржавы, і ці ёсць яны ў Беларусі?

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым YouTube-канале.

Фота: president.gov.by