Затрыманых развесілі ў калідоры, як рыбу для сушкі

«Вы трапілі пад раздачу, так атрымалася». Такое тлумачэнне катаванняў атрымаў паўжывы Андрэй. І пагрозу – каб нікуды не скардзіўся. Чарговае вусцішнае сведчанне нялюдскага гвалту ў першыя дні пасля выбараў 9 жніўня.

Андрэй Шклёда – вядомы музыка і майстра музычных інструментаў. Сілавікі схапілі яго 10 жніўня і катавалі ўсю ноч, рвалі валасы, нявечылі пальцы ды заганялі пад пазногці кнопкі, наступалі нагамі на шыю і галаву.

Калі коратка, то там было сапраўднае гестапа. Прынамсі такое, якім яго паказваюць у фільмах пра нацыстаў. Або так паводзяць сябе бандыты ў крымінальных фільмах.

Пасля ночы катаванняў Андрэй трапіў да следчага. Той патлумачыў лютасць сілавікоў тым, што Андрэй падвярнуўся пад гарачую руку, таму няма чаго крыўдаваць. І папярэдзіў, што не адпусціць яго, калі той збіраецца некуды скардзіцца.

Андрэю разам з сям’ёй удалося выехаць у Прагу і прайсці праграму рэабілітацыі. У Чэхіі працуе праграма медычнай эвакуацыі Medevac, што дапамагае рэабілітавацца беларускам і беларусам, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Гомельскі прадпрымальнік Арцём Моладаў быў чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Цяпер ён у Тбілісі, у адмысловым шэлтары для тых, хто пацярпеў ад гвалту. Арцём распавядзе, у чым яго абвінавачваюць улады Беларусі, як выглядала затрыманне ва ўласнай кватэры і як яму ўдалося цудам з’ехаць з Беларусі.
  • Беларуская міліцыя паставіла вядомага заўзятара берасцейскага «Дынама» Васю Пешахода перад выбарам: або ён сядае ў турму, або дапамагае пазнаць на здымках тых, хто цікавіць следчага. Як наш герой трапіў у гэтую жахлівую сітуацыю, і які ён зрабіў выбар?

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Мастачка дала адпор берлінскім ябацькам

Ярмошына прызнала перамогу Ціханоўскай у Грузіі

Інтэрпол пачне паляванне на амапаўцаў

Збірала подпісы за Бабарыку? Будзеш сядзець

Дэпутаты наведалі ў шпіталі дзяўчыну, раненую трыма кулямі і гранатай

Міліцыянты разбілі вокны і стрэлілі ў салон буса

Опер быў у шоку, даў вады і выклікаў хуткую

«Я быў за радыкальныя крокі»