Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?

Беларуская народная песня больш шануецца за мяжою, чым на радзіме. А яна б магла дапамагчы згуртаваць нацыю. Багацце і адметнасць народных спеваў раскрывае фалькларыстка і этнаспявачка Наталля Матыліцкая.

Беларускія народныя спевы – нацыянальны скарб, які ацанілі ў розных краінах свету. Згадайце таго ж расейца Уладзіміра Мулявіна, які з гуртом «Песняры» прагрымеў на ўвесь Савецкі Саюз.

Чаму аўтэнтычныя беларускія народныя спевы доўга не маглі трапіць на вялікую сцэну? Як здарылася, што беларускі фальклор больш шанаваны за мяжою, чым на радзіме? Якая розніца паміж аўтэнтычным і акультураным фальклорам? Чым адрозніваюцца народныя і оперныя спевы? Як захоўвалі фальклор у час БССР? Хто сёння збірае, захоўвае і выконвае народныя спевы? Ці застаўся яшчэ невядомы фальклор? Як народныя спевы дапамогуць згуртаваць нацыю?

Пра народныя спевы распавядзе фалькларыстка Наталля Матыліцкая. Яна сама не проста добра спявае, але і ўдзельнічала ў разнастайных музычных праектах і гуртах – у «Ліцвінах», «Kriwi» ды «UR’ia».

Аўтар і вядоўца праграмы доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч патлумачыць, чаму варта ўвесці ў школе ўрокі народных спеваў.

Натуральна, праграма пра народныя спевы не магла абысціся без саміх народных спеваў.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Ніжэй – прыклады апрацаванага фальклору.

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку

Прэмʼера песні гурту «Vuraj» і калядаванне з музыкамі «Палацу»

Больш матэрыялаў

Чаму ў Беларусі і Літве камуністы па-рознаму паводзілі сябе з палякамі

Хто рэкардсмен у знішчэнні беларускай школы? Русіфікацыя ў лічбах

Беларусы – падданыя ці грамадзяне?

Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?

Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?

Чаму «партызанскі» народ пратэстуе мірна?

«Сталін не ведаў»? Як працавала савецкая ўлада

Калі царква была беларускай?