Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі


Ці здольныя беларускія сілавікі выконваць самастойную палітычную ролю? Пра гэта ў «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і былы супрацоўнік Міністэрства ўнутраных справаў Юрый Гушча.

Сёння сілавыя структуры – асноўнае апірышча ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць яны разам да канца? І так, і не – мяркуе госць студыі. Сістэма не маналітная, мае ўласныя праблемы, развязаць якія сённяшнія ўлады не здольныя.

«Запэўніваю вас: прыйдзе дзень, калі пераходзіць на бок народу будуць цэлыя падраздзяленні. Цяпер сістэма нагадвае кінуты ў гарачую ваду кавалак мыла. Што з мылам адбываецца, усім зразумела», – лічыць Юрый Гушча.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: onliner.by, belsat.eu