Пуцін хацеў пасварыць беларусаў і ўкраінцаў


Крамлёўская прапаганда спрабавала ўбіць клін паміж беларусамі і ўкраінцамі. Што гэтаму перашкодзіла – і як не паддавацца на правакацыі рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, распавёў блогер Тутэйшы Шляхціч.

«Тутэйшы Шляхціч» – назва YouTube-каналу Усяслава Пашкевіча, на якім ён папулярызуе беларускую культуру, гісторыю і мову.

Беларускамоўным Усяслаў зрабіўся, калі вучыўся ва ўніверсітэце. Пры гэтым ён пераадолеў супраціў уласнага бацькі, які спярша прасіў звяртацца да яго толькі па-расейску, а пазней сам пачаў выкарыстоўваць беларускія словы.

Пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну 24 лютага 2022 года Усяслаў заўважыў, як шмат беларусаў адчуваюць віну за тое, што Беларусь зрабілася краінаю-агрэсарам. Дайшло да публічнага спальвання беларускага пашпарта. Гэта вельмі зачапіла Усяслава, і ён вырашыў дзейнічаць.

Каму з беларусаў, на думку Усяслава, няма чаго саромецца? Якія фэйкі прыдумаў вораг, каб пасварыць беларусаў і ўкраінцаў? Якую ролю адыграла 100-годдзе БНР у жыцці Усяслава? Як перайсці на беларускую мову, калі атачэнне гэтаму не спрыяе? Што беларусы маюць пераняць ад палякаў?

У граматычнай частцы разбіраемся, як правільна ўжываць словы свет і мір.

Адмысловы = спецыяльны

Зварот – рас. обращение

Іншаземцы = замежнікі

Лётнішча = аэрадром

Хваля – рас. волна

Сорамна – рас. стыдно

Годны – рас. достойный

Ніц = долу, на зямлю

Далучыцца – рас. присоединиться

Нагода – рас. повод

Прыгнёт – рас. притеснение

Блытаніна – рас. путаница

Размяжоўваць – рас. разграничивать

Карны – рас. карательный

Знішчаць – рас. уничтожать

Адсотак = працэнт

Належаць – рас. принадлежать

Бракаваць = не хапаць

Наўмысна = спецыяльна

Свядомы – рас. сознательный

Захапляцца – рас. восхищаться

Гаўбец = балкон

Шанаваць – рас. дорожить, почитать

Паўплываць – рас. повлиять

Шчыльна – рас. плотно

Сядзіба – рас. поместье

Лёс – рас. судьба

Ахвяраваць – рас. пожертвовать

Лунаць – рас. реять

Выпадкова – рас. случайно

Лагодна = мірна, спакойна

Прызвычаіцца = прывыкнуць

Крыніца – рас. источник

Натхніць – рас. вдохновить

Варожа – рас. враждебно

Транты – рас. тряпье

Хлусня – рас. обман

Разважаць – рас. размышлять

Вызначыць – рас. определить

Падкрэсліць – рас. подчеркнуть

Як мага больш – рас. как можно больше

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: president.gov.by