Міліцыя затрымала дэлегата Усебеларускага сходу. Сатырычнае шоу


Не ўсе ахвочыя трапілі на Усебеларускі сход: кагосьці не паклікалі, а хтосьці трапіў у турму. А ў студыю «Хай так TV» трапіў журналіст і вядоўца Сяргей Казловіч, які сышоў з БТ пасля выбараў і заснаваў свой канал у YouTube.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • Дзяцел, ты каго затрымаў!
  • «Хай так TV» атрымлівае і раздае падарункі на юбілей
  • Як Мікалай Сяргеевіч пасварыўся з Сяргеем Мікалаевічам
  • Дзень святога Валянціна – свята экстрэмістаў
  • Мадам знаецца на вычварэнствах
  • Сяргей Казловіч аб працы на БТ, сыходзе адтуль і экстрэмальны досвед наведвання праўладнага мітынгу

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.