Чаму Лукашэнка загаварыў па-беларуску?


Даты рэферэндуму аб прыняцці новай Канстытуцыі дасюль не прызначылі. Ці жадае Лукашэнка пад нейкім соусам адмяніць і рэферэндум, і сам «транзіт улады», асабліва пасля казахскіх падзеяў? Ці можна сказаць, што пасля падзеяў 2020 года ў прапагандыстаў зʼяўляецца нейкая ідэалогія, і на што яна падобная? Навошта Лукашэнка выступаў па-беларуску на нядаўняй цырымоніі ўручэння Прэміі за духоўнае адраджэнне?

Вядоўца праграмы «Размова» Віталь Цыганкоў абмяркоўвае гэтыя пытанні разам з палітычным аглядальнікам радыё «Свабода» Юрыем Дракахрустам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Юрый Дракахруст у «Размове»:

  • З транзітам улады Лукашэнка спяшацца не будзе.
  • Адзіная мэта правядзення рэферэндуму – прыдумаць сістэму, якая б працягвала працаваць у выпадку смерці Лукашэнкі.
  • Цяперашняя ідэалогія лукашыстаў – вера ў бацюшку-цара і ў тое, што Захад – гэта зло.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: скрыншот з відэа @ARU TV