Чалы: Наступнымі пасля мосту абрынуцца прадпрыемствы

Як палітычны крызіс у Казахстане паўплывае на беларускую эканоміку? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

Газавы крызіс Беларусі мае ісці на карысць, бо ў выпадку, калі газ аж за тысячу долараў, а для Беларусі нядаўна агучвалі сто з нечым, атрымліваецца шанец павысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў? Але ёсць нюансы, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«АЭС, гэтыя нашыя доўгатэрміновыя планы, падрываюць канкурэнтаздольнасць, якая ўзнікае праз тое, што для нас дыферэнцыял цаны з Заходняй Еўропаю даволі моцны».

Калі браць, напрыклад, галіну, што жыве на газе, то можна згадаць два прадпрыемствы: «Шклозавод» і «Горадня Азот» (азотныя ўгнаенні вырабляюцца з прыродным газам).

«Шклозавод «Нёман» – даўно хадзячы мярцвяк, можна было. Дарэчы, меркаваць яшчэ паводле такога анекдатычнага прыкладу, калі Лукашэнка ў канцы мінулага года ездзіў да Пуціна. Увесь час прывозіць яму прадуктовы набор – авоську, якую трэба перадаць. Вось ад гэтага шклозаводу: а можа, спадабаецца нейкім чынам, такі адчайны крок. Маўляў, паглядзіце, у нас яшчэ гэта ёсць, можна купляць».

А з «Горадня Азотам» сітуацыя такая ж патавая. Завод стары, тэхналогіі старыя, сабекошт высокі і плюс яшчэ вялікая нагрузка, звязаная якраз з неабходнасцю перакрыжаванага субсідавання. Бо за сусветныя кошты купляць азотныя ўгнаенні нашыя гаспадаркі не могуць.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Як палітычны крызіс у Казахстане паўплываў на курс біткойна
  • Ці можна мець у Еўразійскім Звязе газ за нізкі кошт?
  • Экспартны цуд працягнецца?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Бізнес падзеляць на патрыятычны і непатрыятычны

Нацыянальны банк расчараваў Чалага

Чалы падвёў вынікі года: цудаў для рэжыму больш не будзе

Пад шум беларускіх санкцыяў запланавалі перадзяліць рынак

Лукашэнку здзівяць страты ад санкцыяў

Рэжым заграз у багне. Грошай больш ніхто даваць не збіраецца

Расея пачне кантраляваць грашова-таварныя плыні Беларусі

Нацбанк выпусціў лейцы з рук