Музыкаў, што эмігравалі ў Польшчу, сабралася на цэлы аркестр. Расказваем


Чарговае выданне культуры праводзім у сціплым Вольскім цэнтры культуры ў Варшаве. Ён стаў пляцоўкаю для Варшаўскага свабоднага аркестру – кажуць, гэта першы беларускі аркестр у Польшчы.

Тут рэпетуюць музыкі, што з розных прычынаў і ў розныя гады пераехалі сюды з Беларусі: выканаўцы, кампазітары, оперныя спевакі. На мінулым тыдні аркестр даў свой першы канцэрт, а мы прыйшлі на рэпетыцыйную базу, каб пагаварыць з музыкамі пра аркестр, пераезд з Беларусі ды пра тое, чаго ім у Польшчы бракуе.