Выгляд прапагандыстаў і чыноўнікаў выклікае сорам


Чаму беларускіх дзяўчат лёгка пазнаць за мяжой? Як апранаюцца беларускія чыноўнікі і прапагандысты? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

Мы папрасілі дызайнераў і стылістку пракаментаваць вобразы сучасных вядоўцаў беларускага тэлебачання.

«Пра Азаронка я б сказала, што гэта чалавек, які яшчэ не знайшоў сябе, сваёй стылістыкі. Мне заўсёды вельмі ў ягоных эпізодах кідаецца ў вочы, што ён можа апрануць джынсы ці вось падобнага кшталту майку. Такое ўражанне, што ён проста ўстаў з ложка, наверх накінуў пінжак, на гэтую майку, і пайшоў на працу», – разважае дызайнерка Вольга Кучарэнка.

Таксама разам з дызайнерамі мы разгледзелі афіцыйныя і штодзённыя вобразы беларускіх чыноўнікаў. На думку экспертаў, большасць беларусаў выбірае даволі стрыманыя вобразы, як, напрыклад, Наталля Качанава. Каментуе вядомы мадэльер Саша Варламаў:

«Памятаю, прыязджаў у Наваполацк, і я бачыў яе загадчыцаю райвыканкаму наваполацкага. Вось я яе ўспомніў тады, яна ніяк не памянялася. У яе тое самае. Разумееце, гэта чалавек па-за густам, па-за часам, па-за дэмакратыяй, яна будзе рабіць тое, што ёй выгадна. Яна будзе насіць тое, да чаго яна прызвычаілася».

Стылісты сыходзяцца ў думцы, што беларусаў нельга назваць стылёваю нацыяй. І бракуе ім не пачуцця густу, а найперш сродкаў набыць добрае адзенне.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Падроблены «Chanel» у беларускай прапагандысткі?
  • Сіманьян не ўратуюць стылісты
  • Хто больш стылёвы – Латушка ці Макей?

Belsat.eu