Ворагі Лукашэнкі – пад ягоным крылом. Радыкальны план дэмсілаў

Хто з топавых сілавікоў найбольш небяспечны для Лукашэнкі? Чаму ГУБАЗіК робіць шкодную працу для Беларусі, якая толькі на руку Крамлю? Гэтыя ды іншыя тэмы ўздымае Яўген Валошын у студыі ток-шоу «План: Б». Госці студыі – прадстаўнік «ByPol», прадстаўнік пераходнага кабінету пры Святлане Ціханоўскай Аляксандр Азараў, хрысціянскі пастар Георгій Дзмітрук. На сувязі з Польшчы – палітолаг Павел Усаў.

Паводле Аляксандра Азарава, ГУБАЗіК – пракрамлёўская арганізацыя. Яе кіраўнікі стварылі суполку, якая на загад Пуціна можа захапіць уладу ў Беларусі.

«У кожнага супрацоўніка вісіць расейскі сцяг у кабінеце», – сцвярджае прадстаўнік «ByPol».

Мікалая Карпянкова, былога кіраўніка ГУБАЗіКу, Аляксандр Азараў называе найбольш небяспечнай асобаю для Лукашэнкі. Аднак сам нелегітымны кіраўнік Беларусі прызначыў яго яшчэ вышэй, зрабіўшы намеснікам міністра, які кіруе ўсімі ўнутранымі войскамі.

«Калі я працаваў з Карпянковым каля 11 гадоў, я ў ім нічога беларускага не заўважыў наагул, – прыгадвае Азараў. – Гэта чыста расейскі чалавек».

Умовы, пры якіх беларускае вызвольнае войска можа зрынуць рэжым

Другою найбольш небяспечнай асобаю для нелегітымнага кіраўніка Беларусі Аляксандр Азараў называе старшыню Савету бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча:

«У яго ёсць родны брат, які быў у чачэнскім палоне і служыў у Расеі. Ёсць відэа, дзе яго абмянялі на чачэнцаў».

Пазней гэтага брата Вальфовіч забраў з Расеі ў Менск, дзе той спачатку працаваў звычайным кіроўцам у вайсковай частцы. Цяпер ён узначальвае Віцебскі абласны ваенкамат.

«Самі Вальфовічы нарадзіліся ў Дрэздэне, у Нямеччыне, і ў іх нічога беларускага няма. Старшыня Вальфовіч вучыўся ў Расеі. Да нас паступалі звесткі, што ён, калі што, будзе праводзіць палітыку Пуціна і будзе за яго. Ягоная пасада вельмі небяспечная для Лукашэнкі», – сцвярджае Аляксандр Азараў.

Таксама ў праграме:

– Аляксандр Азараў раскрывае дэталі плану «Перамога», сілавога зрынання незаконнага кіраўніка Беларусі

– Нелегітымны кіраўнік Беларусі яшчэ кантралюе сітуацыю ў Беларусі?

– Чаму Павел Усаў лічыць, што аб’ядання апазіцыі насамрэч не адбылося?

– Хрысціянскі пастар Георгій Дзмітрук – пра канферэнцыю «Новая Беларусь»

– На якіх каштоўнасцях павінна будавацца будучыня Беларусі?

– Найбольш аптымістычны і песімістычны сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Дзеля знішчэння Лукашэнкавай аховы ствараюць батальён?

У Лукашэнкі будзе два тыдні пасля перамогі Украіны

Удар Украіны па РБ, эканамічны абвал, тры месяцы Кабінету

Рабацягі супраць Лукашэнкі. Калі новы выбух?

Полк Каліноўскага можа рэпрэзентаваць беларускі народ?

Канцлагеры, нагнятанне страху… Як гэтаму супрацьстаяць?

Якія тры фактары загоняць Лукашэнку ў кут?

Сем галоўных злачынстваў Лукашэнкі