Музыка, паўстанец, палітык – захапляльнае жыццё Міхаіла Клеафаса Агінскага


Чуеце прозвішча Міхаіла Клеафаса Агінскага – і адразу пачынаеце напяваць створаную ім мелодыю. Але ён марыў запоўніцца зусім іншым – як асоба, якая ўплывае на лёс Радзімы.

Міхаіл Клеафас Агінскі належаў да старажытнага роду, які плённа працаваў на карысць Вялікага Княства Літоўскага. Ён будаваў кар’еру дыпламата, падтрымаў Канстытуцыю 3 траўня 1791 года, браў удзел у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, а пасля паразы вымушаны быў зʼехаць на эміграцыю. Па вяртанні стаўся сябрам расейскага імператара Аляксандра І і спрабаваў прасунуць праект адраджэння аўтаноміі ВКЛ.

Чым яшчэ праславіўся Міхаіл Клеафас Агінскі? Чаму ён прайграў на полі бітвы, але перамог у каханні? Як стварыў свой знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай»? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні знойдзеце ў новым выданні праграмы Цімоха Акудовіча «Вусы Скарыны».

Паслухайце таксама песню «Прывітанне Радзіме» на матыў слыннага паланэзу з нашага навагодняга мюзіклу:

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons