Беларус будзе круты, як амерыканскі марпех


Які від спорту прыдумаў былы амерыканскі марскі пехацінец? Чаму спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту называюцца «Жалезны чалавек» (Ironman)? Пагаворым пра гэта па-беларуску ў новым выданні «Мова нанова».

Наш госць – Віталь Вашкевіч, чалавек-амфібія з Беларусі, як яго жартаўліва назваў вядоўца Віктар Шукеловіч. Ён аматар незвычайнага віду спорту, што вядзе сваю сучасную гісторыю з Гаваяў, дзе яго зарганізаваў былы марскі пехацінец ЗША.

Гэты від спорту патрабуе не абы-якіх сілаў і навыкаў, бо яго стваральнік хацеў падужацца з сябрамі. А сілаў у марской пяхоты ЗША вельмі шмат!

Наш герой не толькі заўзята трэнуецца, але і вывучае беларускую мову.

Віталь паказаў нам, на што здольны і ў спорце, і ў беларушчыне. А мы распыталі яго, як ён дасягнуў гэткіх вынікаў. Чаму гатовы пераадольваць сябе на цяжкіх трэнаваннях? Чаму рызыкуе атрымаць пяткай у твар падчас спаборніцтваў па плаванні? Што падштурхнула яго да пераходу на беларускую мову? Што рабіць, калі гаворыш па-беларуску ў кампаніі беларускамоўных, а тут табе тэлефануе нехта, з кім ты заўсёды размаўляў па-расейску?

У граматычнай частцы пакажам некаторыя з 908 пазіцыяў… са слоўніку беларускай безэквівалентнай лексікі (у дачыненні расейскай мовы) Ірыны Шкрабы. То бок распавядзем пра беларускія словы, якія не маюць беспасярэдніх адпаведнікаў у расейскай.

І раз і назаўжды вызначым, як жа пісаць – «Токіа» ці «Токія», «трыятлон» ці «трыатлон», «трыа» ці «трыя».

Бервяно – рус. бревно

Бурбалка – рус. пузырь

Закладацца = біцца аб заклад

Залічвацца – рус. засчитываться

Мэта – рус. цель

Даткнуцца = дакрануцца – рус. дотронуться

Аматар – рус. любитель

Рэчаіснасць – рус. действительность

Акрэсліць – рус. определить

Буйны = вялікі

Устойлівае развіццё – рус. устойчивое развитие

Ровар = веласіпед

Шлях – рус. путь

Свядомы – рус. сознательный

Выкарыстоўваць – рус. использовать

Крок па кроку – рус. шаг за шагом

Пераважна – рус. преимущественно

Стаўленне – рус. отношение

Паступова – рус. постепенно

Кола – рус. круг

Сорам – рус. стыд

Абрыднуць – рус. опротиветь

Марны – рус. напрасный

Нагадваць – рус. напоминать

Лічба – рус. цифра

Памыляцца – рус. ошибаться

Менавіта – іменна

Спаборніцтва – рус. соревнование

Вільготнасць – рус. влажность

Удзельнік – рус. участник

Па шчырасці = па праўдзе

Існаванне – рус. существование

Падштурхнуць – рус. подтолкнуть

Вынік = рэзультат

Хлусіць – рус. врать

Асяроддзе – рус. окружение

Дзіўна – рус. странно

Пакутаваць – рус. мучиться

А пятай раніцы – рус. в пять утра

Паснедаць – рус. позавтракать

Натхняць – рус. вдохновлять

Ложак – рус. кровать

Павага – рус. уважение

Пад увагу – рус. во внимание

Заўсёды да паслугаў – рус. всегда к услугам

Гандлёвы – рус. торговый

Жартаваць – рус. шутить

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Marine Corps Recruiting / YouTube