Закладнікі пашпартоў. Ці спыніць вайну забарона выдаваць візы расейцам і беларусам?


Ці стане ўкраінцам лягчэй ад таго, што расейцам забароняць заезд у краіны Еўразвязу? Да чаго давяло Расею жаданне людзей выбіраць «меншае зло»? Які самы бязглузды спосаб увесці санкцыі супраць Расеі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

журналістка Юлія Архіпава, журналістка Вольга Быкоўская і прадстаўнік «Усходняга дому» ў Варшаве Яўгеній Біланожка.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Вольга Быкоўская

  • Няма мэты адмяніць візы для расейцаў у краіны Еўразвязу, бо ад гэтага нічога не зменіцца, мэта – медыйны эфект і прыцягненне ўвагі.
  • У Беларусі сітуацыя толькі пагаршаецца, такіх рэпрэсіяў не было ні ў 2020, ні ў 2021 гадах.
  • Лукашэнка не можа спыніць рэпрэсіяў і не можа сказаць «не» Расеі.

Яўген Біланожка

  • 72 % расейцаў увогуле не маюць замежных пашпартоў.
  • Апошнія некалькі месяцаў давялі, што з Лукашэнкам немагчыма пра нешта дамовіцца.
  • Ідэя маштабных санкцыяў была ў тым, што расейскія алігархі, пазбаўленыя сваіх правоў, будуць уплываць на чалавека, з якім маюць блізкія стасункі.

Юлія Архіпава

  • Толькі 10 % расейцаў не заўважаюць вайны ва Украіне.
  • Расейскі рэжым не залежыць ад грамадзянаў, ён за апошнія гады зрабіў усё, каб яны ніякім чынам не ўплывалі на яго.
  • Для расейскіх актывістаў наяўнасць адкрытай шэнгенскай візы – базавае правіла бяспекі.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў выданні «Без акрэдытацыі».