У Барысаве завяліся паўліны


«Лета ў абʼектыве» завітала ў госці да сямʼі Авагянаў, якая на сваім прысядзібным надзеле ў барысаўскім мікрараёне Дымкі завяла паўлінаў – незвычайных для нашых шыротаў птушак.

Муж нашай гераіні спадар Геворг родам з Арменіі. Валянціна распавядае, што ў гэтай краіне паўліны на падворках – ня рэдкасць.