За 8 год свядомасць беларусаў стала менш прарасейскай


Як беларускае грамадства рэагуе на вайну ва Украіне? У аднаго боку – расейская і беларуская прапаганда, з іншага – крыўды і папрокі ўкраінцаў. Што пераважае ў настрояў масавага беларуса – жаданне дыстансавацца ад вайны, пачуццё віны ці адказнасці?

Гэтыя ды іншыя пытанні з Віталём Цыганковым у «Размове» абмяркоўваў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

Пэўныя думкі, выказаныя Вадзімам Мажэйкам у часе «Размовы»:
  • Беларусы восем апошніх гадоў развенчвалі ў сабе падтрымку расейскай пазіцыі
  • Было шмат людзей, якія пасля 2020 году расчараваліся ў Расеі
  • Пратэст у Беларусі не быў 100% праеўрапейскі
  • Для беларусаў – нармальна змагацца супраць агульнага ворага, нават маючы розныя палітычныя погляды
  • У палітыцы ты мусіш аб’ядноўваць людзей, каб не застацца аднаму

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Stringer / TASS / Forum; скрыншоты з відэа «СТВ» і «Россия-1»