Рэсурсная база скарачаецца. «Бойка бульдогаў пад дываном» пачынаецца

Як беларуская эканоміка адаптуецца да новых рэаліяў? Даведаемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Гучнай падзеяй стала навіна аб прыпыненні з 16 траўня дзейнасці прыватных медычных арганізацыяў «Клінікі А1» і «Лодэ». Афіцыйная падстава – шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове здароўя, санітарна-эпідэмічным дабрабыце і ліцэнзаванні. Шмат якія медыі звязвалі гэтую падзею з палітычнымі чыннікамі. Аднак сапраўдныя падставы маглі быць эканамічнымі, што можа сведчыць пра пераразмеркаванне крыніцаў атрымання прыбытку. Так мяркуе эканаміст Сяргей Чалы:

«Самыя цікавыя палітычныя працэсы ў Беларусі – гэты «бойка бульдогаў пад дываном». І яны раптам становяцца наддывановымі, калі пачынае змяншацца аб’ём пірага, на які прэтэндуюць усе. Гэта заўсёды параразмеркавальны працэс. Хто атрымлівае выгады, хто нясе выдаткі».

Адмыслоўца кажа, што на прыкладзе згаданых вышэй арганізацыяў адбываецца прыбіранне канкурэнтаў, а таксама камерцыялізацыя дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя. Раней падобным чынам рэалізавалі абавязковую дэзынфекцыю аўтамабіляў на мяжы.

Міністэрства аховы здароўя спыняе дзейнасць медцэнтраў «Клініка А1» і «Лодэ»

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Чатыры сцэнары развіцця беларускай эканомікі;
  • Нарада ў Лукашэнкі пра даўгабуды Менску: што гэта было?
  • Як дзяржава збіраецца дапамагаць бізнесу?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Чалы: У Беларусі – рэкордны прырост інвестыцыяў?

Чалы: Імпартазамяшчэнне села ў лужыну

Эканамічныя вынікі першага ваеннага месяца

Лукашэнка «прадаў» Пуціну будаўнікоў

Як размініраваць беларускую эканоміку?

Лукашэнка хоча пераманіць праграмістаў у Пуціна

Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся

Санкцыі разладзілі Еўразійскі Звяз