«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Прыхільнікі Лукашэнкі і беларусы, якія прагнуць пераменаў, зноўку сышліся ў межах ток-шоу «Кожны з нас».

Праграма «Кожны з нас» дае магчымасць выказацца і быць пачутымі людзям з рознымі поглядамі і меркаваннямі. На жаль, прыхільнікі Лукашэнкі замест дыялогу абралі абразы, бясконцыя абвінавачванні, крыкі, маніпуляцыі ды крайне спрэчную аргументацыю, каб данесці сваю думку.

Такая форма дыскусіі не адпавядае этычным нормам «Белсату». Дзея ў студыі больш нагадвае вакханалію з расейскага тэлебачання. Але ток-шоу выйшла ў эфір у поўнай версіі, каб гледачы маглі самастойна ацаніць узровень аргументацыі абодвух бакоў.

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

З боку прыхільнікаў Лукашэнкі, якія рвуцца ў палітычныя эліты, у праграме бяруць удзел Пётр Пятроўскі (палітолаг-эксперт РГА «Белая Русь»), Юрый Васкрасенскі (стваральнік КСДС) і Цімур Прахін (эпатажны спявак, удзельнік лукашэнкаўскіх шэсцяў у пярэдніх шэрагах).

Бок прыхільнікаў пераменаў прэзентуюць звычайныя беларусы. Гэта Таццяна Севярынец (пенсіянерка, маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца), ксёндз Вячаслаў Барок і дэлегат платформы «Сход» Віктар Савіч.

За кім праўда – вызначаць гледачу.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку