Ці можа рэжым пакараць беларусаў за мяжою?


Тысячы грамадзянаў Беларусі пакінулі краіну з палітычных матываў, але дзяржава марыць вярнуць іх назад. Праўда, у кайданках.

Пра пераезды, пагрозы дэпартацыі і магчымасць вярнуцца для тых, хто не мог застацца, вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна вядзе гутарку з палітыкам, юрыстам, былым палітвязнем Алесем Міхалевічам. Пагрозы на адрас палітычных апанентаў – не важна, з’ехалі яны ці засталіся, – гучаць амаль штодня. Як да іх ставіцца?

«Думаю, калі б гэтыя пагрозы былі рэальнымі, то перш за ўсё ўлада сапраўды б даставала, карала, атрымлівала людзей па экстрадыцыі з еўрапейскіх краінаў. Пакуль што акрамя перамогі ў выглядзе безэкстрадыцыйнай высылкі з Расейскай Федэрацыі, ніякіх перамогаў уладаў Беларусі не бачу і думаю, што гэтых перамогаў і не будзе», – выказаўся госць студыі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook-старонка Алеся Міхалевіча, belsat.eu