Якія багацці сябар Аляксандра Лукашэнкі схаваў у Лондане?


Ці ўдаецца бізнесмену, набліжанаму да ўладаў Расеі ды Беларусі, Міхаілу Гуцэрыеву, абыходзіць санкцыі? Глядзіце ў новым расследаванні журналістаў праграмы «Давайце разбірацца» сумесна з Цэнтрам па даследаванню карупцыі і арганізавай злачыннасці OCCRP, міжнароднай арганізацыяй Transparency International і брытанскім выданнем The Guardian.

Мы перыядычна бачым, як Еўразвяз арыштоўвае то яхту, то сядзібу якога-небудзь алігарха. Але ці праўда гэта сістэмны ціск? Або адзінкавыя піяр-акцыі – а асноўныя багацці атачэння Пуціна ды Лукашэнкі застаюцца па-за радарам?

Пасля нападу Расеі на Украіну журналісты з Цэнтру расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP стварылі базу актываў расейскай эліты за мяжой і заклікалі неабыякавых дзяліцца інфармацыяй.

Пасля публікацыі на журналістаў выйшаў былы працаўнік офісу Гуцэрыевых і перадаў спіс маёмасці ў Лондане, якую сям’я кантралявала праз афшорныя кампаніі. Журналісты з праграмы «Давайце разбірацца» далучыліся да міжнароднага расследавання і праверылі лонданскую нерухомасць расейскага cябра Лукашэнкі. Каму фармальна належыць элітныя будынкі ў цэнтры Лондану? Ці патрапілі яны пад санкцыі Еўропы?

Таксама ў выданні:

  • Гісторыя сяброўства Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Гуцэрыевым
  • Бізнес Гуцэрыева ў Беларусі
  • «Сябар Міша» – асветнік і дабрачынец
  • «Паслугі» расейскага алігарха Лукашэнку, якія выглядаюць як падарункі

Фота: Sergei Savostyanov / TASS / Forum