«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?


Да масавых пратэстаў у Беларусі пенсіянеры лічыліся асноўным апірышчам улады Аляксандра Лукашэнкі. Што змянілася да такой ступені, што «галоўны электарат» выйшаў на вуліцы?

Вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна задала госці студыі – старшыні ініцыятывы «Наша пакаленне» Таццяне Зялко – галоўнае пытанне: чаму на вуліцу выйшлі тыя, хто калісьці фактычна прывёў Аляксандра Лукашэнку да ўлады?

«Калі быў загад прыбраць людзей з вуліцы, былі і мне званкі, каб прыбрала людзей з вуліцаў. Цікава, як я прыбяру іх. Людзі самі зарганізаваліся і выйшлі. Не было б рэпрэсіяў – людзі не хадзілі б. Ніхто не прасіў пенсіяў, усе прасілі адпусціць людзей, палітычных вязняў, унукаў не чапайце, не кранайце, адпусціце людзей – усе лозунгі, якія былі. І новыя выбары», – згадала Таццяна Зялко.

Больш аб пратэстах людзей сталага веку глядзіце ў «Размове» Святланы Калінкінай.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu, стоп-кадр з праграмы «Размова»